Александр Чернухо Свиньи

Раман «Свиньи» — гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і якія пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу — ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар ​​раённай газеты, што строчыць атрутныя пасквілі пра нябачнага ворага; грозная дырэктарка дома культуры, якая ўмее толькі выпальваць цэнзурай любую песню.

Спачатку вам будзе смешна. Потым не будзе. Таму што гэта жудасны свет вычварэнцаў, здраднікаў і іншых істот, што сустракаюцца і ў казцы, і ў сапраўдным жыцці. У рамане «Свиньи» фікшн і нон-фікшн цесна пераплеценыя ў адну стужку, і часам заўважыць, дзе скончыліся мае фантазіі і пачалася суворая праўда жыцця, немагчыма.

Гэтую кнігу я пачаў пісаць у кастрычніку 2020 года, калі здавалася, што вось-вось нешта зменіцца і паветра ў Беларусі стане вольным. А скончыў у красавіку мінулага года — за месяц да свайго затрымання і за паўгады да ад’езду ў іншую краіну. Стала толькі горш. Пачалася вайна. Усё тое, што апісана ў «Свиньях», на жаль, здзейснілася, і ад гэтага робіцца не па сабе. Гэта значыць, што мае самыя страшныя сны, мае самыя жудасныя фантазіі — рэчаіснасць для некаторых істот. Бачыце, пачынаю я невесела. Але хачу, каб вы ўсміхнуліся, калі будзеце чытаць гэтую кнігу, таму што смех — гэта таксама зброя супраць морды колеру спелай бульбы.

Александр Чернухо «Свиньи»
Александр Чернухо «Свиньи»

Усе гэтыя выявы даведзены да абсурду, але пры гэтым захоўваюць сувязь з рэальнасцю: усе апісаныя ў кнізе падзеі, дыялогі і ўчынкі маглі б адбыцца насамрэч. І, магчыма, сапраўды адбываліся.

«Свиньи» — гэта калейдаскоп вар’яцкіх выяў, пры гэтым настолькі штодзённых і звыклых, што смех перыядычна змяняецца сумнай усмешкай. Чытач, магчыма, пазнае ў рамане свой горад, сваю школу, сваю вуліцу і знаёмых персанажаў. Але праз гэтую штодзённасць маленькага райцэнтра прабіваецца зусім іншы маштаб: чытач заўважыць у кнізе ўсім вядомыя цытаты, знойдзе алюзіі на падзеі 2020 года ў Беларусі і ў выніку дабярэцца да сумнага фіналу гэтай гісторыі.

На жаль, гэтая кніга напісана па-расейску. Я зрабіў гэта наўмысна, таму што ў сістэме каардынат, пабудаванай у рамане, не існуе беларускай мовы і культуры. Іх праглынуў «русский мир», абсмактаў косткі, званітаваў вантробамі і крывавым драпежнікам паскакаў далей у пошуках новай ахвяры.

«Дажыночный постапокалипсис», «Оруэлл из-под Щучинщины», «Демоническая батлейка» — стилистически это какая-то смесь сюрреальных фельетонов Мостовщикова и хтони раннего Елизарова плюс Сорокинский, конечно же, финал. Если бы этот текст вышел в 2005, он был бы ровно таким же злободневным и актуальным: он очень сильно возвращает в ад провинциальных нулевых. Все это чудовищно смешно и просто устаешь смеяться даже, но это именно батлейка и безумие.

Пісьменніца Таццяна Заміроўская пра раман «Свиньи»

«Лошки-петушки» ды іншыя героі кнігі Аляксандра Чарнухі «Свиньи». Глядзіце стрым ад «Еўрарадыё»:

Інтэрв’ю для Беларускай асацыяцыі журналістаў:

Безликий груздевчанин символизирует народ, который страдает от вполне конкретных людей — и вот тут уже искренне считаю, что народ должен знать своих «героев» . Знаете, есть вполне определенное состояние человека, при котором его можно назвать паскудой.

Чытаць цалкам

Як прайшла прэзентацыя ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве:

Прэзентацыя кнігі «Свиньи»

Я люблю пра кнігу казаць так: жывіце з усмешкай і будзьце вольнымі, бо толькі ўсмешка можа дапамагчы нам перажыць усё тое, што мы цяпер перажываем. І яшчэ ўсмешка – гэта зброя дэсакралізацыі ўсіх гэтых пачвараў, што цяпер жывуць побач з намі і робяць самыя жорсткія і змрочныя рэчы, якія толькі можна сабе ўявіць. 

Рэпартаж «Белсата»

Інтэрв’ю для «Нашай Нівы»:

Паглядзіце на наша тэлебачанне, на ўсіх гэтых людзей, якія прамовы робяць, як з іх не смяяцца? Гэта карыкатура і пародыя. І гэта такі момант дэсакралізацыі гэтых персанажаў: калі ты проста адчуваеш — вось яно, мне ўжо нястрашна, мне смешна. 

Чытаць цалкам

Замовіць кнігу «Свиньи»

Вы можаце замовіць папяровую версію кнігі «Свиньи» па пошце ў любую краіну. Кошт кнігі — 50 zł (каля €11). Да сумы аплаты будуць дададзеныя паштовыя выдаткі ў залежнасці ад краіны дастаўкі (кніга будзе адпраўленая з Польшчы). Кошт лічбавай версіі — 15 zł (каля €3,25). А яшчэ вы можаце набыць раман «Свиньи» у Варшаве ў Беларускім моладзевым хабе (pl. Konstytucji, 6), у Вільні у бары Pahonia (pr. Gedimino, 27), у Беластоку у Media Port Belarus (Sienkiewicza, 44).

Пазначце свае дадзеныя, дакладны паштовы адрас (для замовы папяровай версіі) і націсніце на кнопку PayPal. Вы будзеце перанакіраваныя на старонку аплаты праз міжнародную сістэму PayPal.

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і хочаце замовіць кнігу, неабходна зарэгістравацца ў сістэме PayPal (зрабіць гэта нескладана). Калі з аплатай усё ж узнікнуць праблемы (а такое цалкам верагодна), калі ласка, напішыце нам на email [email protected] і мы прыдумаем, як вам даслаць папяровы ці электронны асобнік кнігі.

Геаграфія замоваў